Прывітанне! Я адзін, без каманды, зрабіў тэкставую гульню (інтэрактыўную прозу) «Багна» — пра маладога сельскага фельчара на акупаваным немцамі Палессі восенню 1941-га. Ён адзіны лекар на ўвесь раён. Аднойчы ноччу — стук у акно: на парозе паранены, збіты над палескімі балотамі. Лячыць яго — смяротная небяспека для жонкі і ўсёй вёскі. Прагнаць — пакінуць чалавека паміраць. Чыстага выйсця няма — і з гэтай ночы пачынаецца твая вайна.
Гэта не гісторыя пра подзвігі і герояў. Гэта пра маленькага чалавека, які ўмее адно — лячыць, і пра цану кожнага рашэння, калі за яе заўсёды плаціць нехта жывы. Гісторыю пісаў, імкнучыся ўзнавіць стыль Быкава: без правільных адказаў, у стылі суровага ваеннага рэалізму.
Для мяне было прынцыпова, каб гульня была цалкам гуляльная па-беларуску (наркамаўка) — а таксама па-англійску і па-руску, мову можна пераключыць проста ў гульні. Калі зойдзеце і заўважыце крывізну ў беларускім тэксце — буду шчыра ўдзячны за заўвагі.
Гульня бясплатная, працуе афлайн, пяць раздзелаў з моцна разгалінаваным сюжэтам. Гуляецца прама ў браўзеры і на iOS (App Store). У наступным месяцы планую выпусціць другую частку і, у цэлым, зрабіць трылогію.
Сумленна адразу: сюжэт, выбары і ўвесь тэкст я напісаў рукамі сам; ілюстрацыі зробленыя з дапамогай ШI-інструментаў і сведзеныя ў адзіны жывапісны стыль.
Рабіў гэта найперш як асабісты культурны праект — Палессе, мова, блізкая мне тэма. Буду рады вашым думкам і крытыцы.